Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вывучаем родную мову разам

Дата: 26 сентября 2017 в 08:54, Обновлено 23 октября в 14:58

Адным з галоўных дасягненняў у перыяд дашкольнага дзяцінства з’яўляецца авалоданне мовай. Першыя маўленчыя навыкі дзіця атрымлівае ў сям’і. Грамадскае дашкольнае выхаванне, з’яўляючыся першым звяном агульнай адукацыйнай сістэмы, закладвае асновы моўнай культуры асобы. 

Мова — гэта не толькі сродак сацыяльнага ўзаемадзеяння, намінацыі рэчаіснасці, прылада інтэлектуальнай дзейнасці, рэфлексіі, самавыяўлення, самарэгуляцыі і сацыялізацыі асобы, але і ўвасабленне культурных і гістарычных каштоўнасцей народа.

Мова таксама выступае асноўным механізмам этнагенезу (прыналежнасць пры нараджэнні да якой-небудзь нацыі), дзе за ёй замацоўваецца сігніфікатыўная функцыя, інакш кажучы, мова служыць знакам для нацыянальнай ідэнтыфікацыі. 

Працэс авалодання дзіцём мовай вельмі складаны, што абумоўлівае патрэбу ў педагагічным кіраванні, заснаваным на грунтоўным навуковым псіхолага-педагагічным падыходзе. Унікальнасць і складанасць моўнай сітуацыі, якая характарызуецца функцыянаваннем у рэспубліцы беларуска-рускага блізкароднаснага білінгвізму, патрабуе пэўнай спецыфічнай арганізацыі выхавання і навучання дзяцей дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з неабходнасцю засваення дзвюх моў.

1. "Вясёлка" - гэта цудоўны часопiс для дзяцей i iх бацькоў

<address>"Вясёлка" - гэта цудоўны часопiс для дзяцей i iх бацькоў</address>

Изображение

2. "Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў

<address>"Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў </address>

Изображение

3. "Нашыя дзеткi" - гэта вельмi цiкавы партал для бацькоў -беларусаў Советы и публикации на темы воспитания, домашнего и школьного обучения на белорусском языке. Библиотека детской белорусской литературы, мультимедийные материалы и др.

<address>"Нашыя дзеткi" - гэта вельмi цiкавы партал для бацькоў -беларусаў Советы и публикации на темы воспитания, домашнего и школьного обучения на белорусском языке. Библиотека детской белорусской литературы, мультимедийные материалы и др. </address>

Изображение

4. Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ Праект «Народныя казкі для дзетак» — iнiцыятыва ЮНIСЕФ у Беларусі. Там вы знойдзеце многа цудоўных казак и гульняў для вашых дзетак на беларускай мове.

<address>Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ Праект «Народныя казкі для дзетак» — iнiцыятыва ЮНIСЕФ у Беларусі. Там вы знойдзеце многа цудоўных казак и гульняў для вашых дзетак на беларускай мове. </address>

Изображение

5.Вершы.ru - нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове.

<address>5.Вершы.ru - нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове.</address>

Изображение

6. Казкi беларускiя.

<address>Казкi беларускiя. </address>

Изображение

7. Сеціўная мясьціна для дзетак-беларусаў

<address>Сеціўная мясьціна для дзетак-беларусаў </address>

Изображение

Авалоданне беларускай мовай у дзiцячым садку адбываецца у адпаведнасцi з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыi:

Казкі беларускія! Прыказкі, конкурсы, сцэнары, загадкі, калыханкі, прыпеўкі, вершыкі і шмат іншага для беларускіх дзетак

Выказванні беларускіх аўтараў пра родную мову

Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову.

(Я. Колас)

Я - беларус, і я шчаслівы, 

Што маці мову мне дала, 

Што родных песень пералівы

І зблізку чую, і здаля. (Н. Гілевіч)

Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам. (Я. Сіпакоў)

Народ пранясе цябе, родная мова,

Святлом незгасальным у сэрцы сваім. (М. Танк)

Дзяды і бацькі нашу мову стваралі,

Каб звонка звінела, была, як агонь. (П. Броўка)

Мова - гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ. (І. Мележ)

Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму - на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае - гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць - калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны - гэта родная мова. (З. Бядуля)

Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога, ні свой род, ні сваіх дзядоў-бацькоў, якія той жа мовай гаварылі. (В. Ластоўскі)

Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю.

(Ф. Багушэвіч)

Я закаханы ў матчыну мову, а ёю пахнуць хлеб і малако. (С. Грахоўскі)

Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць. (Цётка)

Роднае слова - гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет.

(Я. Колас)

Якія цудоўныя назвы і словы,

Якая цудоўная родная мова!

І ўсё мілагучна для слыху майго:

І звонкае "дзе", і густое "чаго". (П. Панчанка)

Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю.

(Я. Колас)

Багата, родная ты мова,

Цябе стварыў і ўзнёс народ.

А вобразы якія ў словах,

А параўнанняў што за ўзлёт! (П. Броўка)

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова! (У. Дубоўка)

Ігнараваць мову - гэта значыць ігнараваць народ, нацыю. (П. Пестрак)

Мова родная, мова дзядоў!

Іншай мовы мы ў сэрцы не чуем.

Мілагучнасцю любых нам слоў,

Быццам музыкай, душы чаруем. (Л. Геніюш)

Дала мне маці гэту мову,

Каб не нямым пайшоў у свет,

Дала мне маці гэту мову,

Як спадчыну і запавет. (А. Пысін)

Ад абразы, ад позірку злога,

Шлях заблытаўшы для наслання,

Неруш ранішні - матчына слова

Мне, як бору, цябе засланяць? (Р. Барадулін)

Пароль неўміручасці - родная мова. (П. Макаль)

Дык шануй, Беларус, сваю мову - 

Гэты скарб нам на вечныя годы. (І. Грамовіч)

Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў. (Ф. Скарына)

Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне ж яна вечна жывая.

Як раса, як сляза, як зара. (П. Панчанка)

Хто адрокся мовы бацькоў сваіх, хто ўдзеў чужую апратку - той адышоў ад народу далёка-далёка. Ён чужы ў роднай вёсцы, у сваёй сям'і. І на яго браты глядзяць як на чужынца. (Цётка)

Не цурайцесь роднай песні

Ў шчасці і ў жалобе. (Я. Купала)

Ці плачу я, ці пяю,

Ці размаўляю з матуляю - 

Песню сваю, мову сваю

Я да грудзей прытульваю. (П. Панчанка)

Незвычайнае хараство і зладжанасць чуецца нам у гучанні роднага слова. (А. Крывіцкі)

Хоць яго з поля, як зелле, высмоктвалі,

Не забывалася ў долі нясытае, -

Не забывалася ў долі нясытнае, - 

Намі навечна ў насевак усыпана

Роднае слова. (М. Лужанін)

Хто забыў сваіх продкаў - сябе губляе, хто забыў сваю мову - усё згубіў. (У. Караткевіч)

Магутнае слова, ты, роднае слова!

Са мной ты на яве і ў сне. (Я. Купала)

Не забудзьма ж нашчадкам сваім

Перадаць у нязменнай красе

Наша добрае слова. (А. Вялюгін)

Ведай: роднае слова грымела

У крывавым агні барыкад,

За свабоду адважна і смела

Заклікала ў паход, як набат. (Н. Гілевіч)

Дарагая, магутная мова народа майго! Ты жыць вечна будзеш! ("Полымя")

У бліндажы, ў траншэі вузкай,

Хоць бой упарты бушаваў,

А роднай мовы беларускай

Ніколі я не забываў. (П. Прануза)

Можа, мовы чужой навучуся,

Каб суседзяў гасцінна вітаць,

Але толькі на ёй, беларускай,

Буду людзям аб долі спяваць. (Л. Геніюш)

Хто ж нас абакраў зухавата?

Хто ў душах святое забіў?

Ніхто без віны вінаватай

Адвечную мову зрабіў? (В. Жуковіч)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.